БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска зносяць яшчэ адну «сталінку»

21.05.2026 / 18:58

Nashaniva.com

У цэнтры Мінска, у дварах за станцыяй метро «Інстытут культуры», зносяць яшчэ адну «сталінку», піша Blizko.by са спасылкай на блогера і краязнаўца Вадзіма Зелянкова.

Гаворка ідзе пра двухпавярховы будынак па вуліцы Рабкараўскай, 20а.

Заказчыкам зносу выступае дзяржпрадпрыемства «УКБ Захад». Тэрміны руйнавання на пашпарце аб’екта не прапісаны, па фота можна бачыць, што пакуль што ідуць падрыхтоўчыя работы да зносу.

Будынак у стылі савецкага класіцызму быў пабудаваны ў сярэдзіне 1950‑х і апошні час стаяў за плотам закінутым.

Чытайце таксама:

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы

«Былі сталінкі, хрушчоўкі, а цяпер будуць сямашкі». У цэнтры Гродна сабраліся рэстаўраваць Дом быту — праект не ўсе ацанілі

У Мінску склалі рэйтынг самых дарагіх і танных вуліц. Розніца ў цане значная

Каментары да артыкула