Нерухомасць2020

«Былі сталінкі, хрушчоўкі, а цяпер будуць сямашкі». У цэнтры Гродна сабраліся рэстаўраваць Дом быту — праект не ўсе ацанілі

У абласным цэнтры паказалі праект рэстаўрацыі будынка Дому быту, які месціцца ў гістарычным цэнтры. Займацца перабудовай будзе гродзенскі «гатэльны кароль» Станіслаў Сямашка.

Рэндар, як будзе выглядаць будынак Дому быту пасля рэканструкцыі. Фота: тэлеграм @grodno_ispolkom

У стылі «пад даўніну»

Былы Дом быту выкупіў гродзенскі бізнэсовец Станіслаў Сямашка. Цяпер ён прадставіў праект, як будзе выглядаць абноўлены будынак, і расказаў, што ў ім размесцяць.

Гродзенскі Дом быту пабудаваны ў 1971 годзе ў стылі савецкага мадэрнізму. Сямашка плануе перабудаваць яго ў стылі «пад даўніну».

Нягледзячы на тое што грамадскія абмеркаванні яшчэ ідуць і працягнуцца да 8 снежня, бізнэсовец упэўнены, што праз восем месяцаў рэканструкцыя ўжо будзе завершаная.

Згодна з планам, на першым паверсе размесцяцца кафэ, кветкавая крама і іншыя аб’екты сэрвісу. Другі паверх зоймуць офісныя памяшканні і інтэрнэт-клубы. На верхніх узроўнях з’явяцца апартаменты для доўгатэрміновай арэнды або куплі.

У будынка з’явіцца таксама дадатковы мансардны паверх.

«Калгасны стыль з размяшчэннем амурчыкаў па коле»

Мяркуючы з каментароў гродзенцаў у сацыяльных сетках, далёка не ўсе падтрымліваюць ідэю перабудовы Дома быту ў такім стылі.

«Агра-трэш у стылі Сямашкі», — гучыць адзін з самых папулярных каментароў пад відэа ў акаўнце ТРК «Гродна» ў інстаграм.

«Былі сталінкі, хрушчоўкі, а цяпер будуць «сямашкі». Сумна, што вялікія грошы і магчымасці не ідуць у камплекце з добрым густам», — напісаў іншы гарадзенец.

Гэта будзе ўжо не першы будынак у цэнтры Гродна, які належыць бізнэсоўцу. Таму ў нейкім сэнсе можна сказаць, што Сямашка сапраўды мае свой стыль. Вынікі яго працы выклікаюць неадназначныя ацэнкі ў гараджан.

Апарт-гатэль і гандлёвы цэнтр «Палац». Абодва будынкі належаць Сямашку. Фота: Яндэкс Панарамы

«Сямашка як заўжды зробіць усё ў сваім калгасным стылі з размяшчэннем амурчыкаў па коле», — піша жанчына.

«Навошта будаваць псеўдагістарычны будынак? Лепш проста абнавіць і пакінуць шкляны варыянт. У Гродне і так шмат гістарычных дамоў, якім сапраўды трэба вярнуць першапачатковы выгляд, а не ўзводзіць нешта пад даўніну», — мяркуе іншы каментатар.

Рэндар, як будзе выглядаць будынак Дому быту пасля рэканструкцыі. Фота: тэлеграм @grodno_ispolkom

«Навошта на мадэрновы будынак навешваць дэкарацыі «даўніны»? Гэта не б’ецца зусім. Ёсць мноства спосабаў папрацаваць з будынкамі гэтай эпохі, а не ляпіць Франкенштэйна», — абураецца гарадзенка.

«Добрага дызайнера ў кампаніі спадара Сямашкі адназначна не хапае!» — дадае іншы чалавек.

Не толькі гродзенцы раскрытывалі праект.

«Гэта не стыль, гэта смецце. Тут нават архітэктарам быць не трэба, каб разумець — гэта проста адстой. Госпадзі, ну інтэрнэт жа ёсць, пагуглі, паглядзі трэнды, паглядзі, што будуюць у свеце. Ну калі няма густу, дык паглядзі на працы тых, у каго ён ёсць. Хоць я і не з Гродна, але крыўдна за горад, калі ў 2025‑м такім вось забудоўваюць гістарычны цэнтр», — такі камент пакінулі пад гэтай навіной у інстаграм-акаўнце «АўтаГродна».

Адзін з карыстальнікаў нават пажартаваў, што Сямашка ўзяў чарговы будынак у закладнікі.

Сярод каментатараў таксама даволі папулярнае меркаванне, што гэты будынак і ў цяперашнім выглядзе не ўпісваецца ў забудову, таму яго наогул варта знесці.

Так былы Дом быту ў Гродне выглядае цяпер. Фота: Яндэкс Панарамы

«А Сямашка малайчына!»

Але ёсць і тыя, хто дзякуе Сямашку. Асабліва пад відэа, размешчаным у інстаграме ТРК «Гродна». 

«Мне падабаецца, як шмат людзей асуджаюць тое, што робіць Сямашка. І як правіла, гэта тыя, хто сам для горада нічога не зрабіў — ні паперку за сабой не прыбраў, ні кусцік не пасадзіў. Лёгка прыніжаць чужыя дасягненні. А Сямашка малайчына. Былі «гнілыя зубы» ў цэнтры, а цяпер становіцца прыгажэй», — адзначыла гараджанка.

Яшчэ адна жанчына таксама падтрымала бізнэсоўца.

«Малайчына! Чалавек, які сваёй працай і ўчынкамі робіць жыццё ў горадзе лепшым!»

На што ў адказ адзін з гродзенцаў заўважыў, што перадусім ён робіць жыццё лепшым сабе. А гістарычны цэнтр Гродна ад такіх неспецыялістаў трэба абараняць.

Каментары20

  • Барадзед
    21.11.2025
    Единственное стоящее здание, построенное при лукашизме, - это центральный железнодорожный вокзал в Минске, остальное - какие-то потуги выпендриться.
  • Проста жыхар
    21.11.2025
    Слова "рэстаўрацыя" да гэтай навіны дакладна не пасуе
  • Ло
    21.11.2025
    Як заўжды, навошта засяроджвацца на цяперашніх праблемах? Давайце, абмяркоўваць навіны будучыні. Светлай і прыгожа намаляванай.

Цяпер чытаюць

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна19

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Гісторыя дзяржСМІ пра «абстрэл» беларуса ў Польшчы выклікала бурны смех у сацсетках11

Талібы дазволілі мужчынам жаніцца з дзевяцігадовымі дзяўчынкамі36

Коля Лукашэнка на вучэннях быў у форме Службы бяспекі прэзідэнта29

«Ён мае звычку крыху тупавата прыдумляць пастфактум». У Зяленскага адрэагавалі на заяву Лукашэнкі8

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне20

Слаламны канал пад Мінскам будзе працаваць усё лета

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў110

Захісталася крэсла пад міністрам архітэктуры і будаўніцтва2

Былы палац Радзівілаў у Дзятлаве за 90 рублёў набыла расіянка22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна19

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць