У Бабруйску ўратавалі савяня, якое ледзь не задзяўблі вароны
У Бабруйску выратавалі савяня з пашкоджаным крылом, якое стала ахвярай нападаў варон. Птушаня знайшлі мясцовыя жыхары і перадалі спецыялістам, паведамляе Magilev.by.
Фота: Бабруйская інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
Паводле паведамлення інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, сітуацыя адбылася ў перыяд, калі падрослыя птушаняты соў пачынаюць пакідаць гнёзды. Такіх птушак называюць злёткамі. Звычайна, калі яны здаровыя і не трапілі ў небяспеку, іх нельга забіраць з прыроды, бо бацькі знаходзяцца побач і працягваюць іх карміць.
Аднак у гэтым выпадку савяня апынулася ў небяспечнай сітуацыі: яно выпала з гнязда і ляжала ў траве, дзе на яго ўжо нападалі вароны. Неабыякавыя жанчыны заўважылі гэта і звярнуліся па дапамогу.
Супрацоўнікі інспекцыі выехалі на месца, забралі птушаня і перадалі яго ў ветэрынарную ўстанову. Там яму аказваюць дапамогу, бо ёсць падазрэнне на траўму крыла, якая магла ўзнікнуць пасля падзення.
Фота: Бабруйская інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
Чытайце таксама:
Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?
Мінчанка ратуе ў сваёй кватэры дзясяткі птушак
На дах школы ў Смалявіцкім раёне зляцеліся паўтара дзясятка буслоў ВІДЭА