З траўня па ліпень птушаняты-падлёткі пакідаюць гнёзды і вучацца лётаць і жыць самастойна. Не трэба карміць іх і забіраць дадому! Іх бацькі побач, яны прыглядаюць за імі. Ты не паклапоцішся пра іх лепш за бацькоў.

Як зразумець, што гэта подлетак, а не дарослая параненая птушка? Піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».
У подлеткаў часткова захоўваецца пух (на галаве і спіне), пер’е крылаў і хваста кароткае, можа быць у трубачках, хвост падобны на абгрызены. У вераб’іных птушанят па краях дзюбы — жоўтыя валікі.
Што рабіць, калі знайшлі подлетка?
За горадам: ціхенька сыдзі. Не турбуй птушаня і бацькоў.
У горадзе: калі месца небяспечнае (дарога, дзіцячая пляцоўка, месца для выгулу сабак) — асцярожна перанясі птушаня да бліжэйшых кустоў ці дрэў, падсадзі (не падкідвай!) на галінку, на дах пад’езду ці гаража. Зрабі гэта хутка і вельмі акуратна — не пашкодзь крохкія косці.
Вароны — асобны выпадак: іх бацькі агрэсіўна абараняюць птушанят. Калі вараняня сядзіць на дзіцячай пляцоўцы, яго можна перанесці далей, папярэдне абараніўшы галаву ад нападаў бацькоў. Ці на тыдзень павесіць папярэджанне, каб людзі абыходзілі небяспечны ўчастак.
Калі птушаня ўжо забралі дадому, трэба як мага хутчэй вярнуць яго на тое ж месца, дзе знайшлі!
Забіраць птушанят і птушак з прыроды для лячэння можна толькі ў тым выпадку, калі яны пацярпелі ад дзейнасці чалавека. Для гэтага патрабуецца дазвол Мінпрыроды, і лепш перадаць птушку ў прытулак ці заапарк.
Каментары
А ў іншым выпадку малое было здаровае, яго не чапалі, толькі ваду яму выносіў, і падзяўбсьці саго-таго. Ягоныя ж бацькі назіралі, седзячы на сасне. Па-першым часе ўтваралі шум, лёталі над галавою, а потым супакоіліся, зусім. Малое на ноч залазіла вышэй на дровы, амаль пад страху, і сядзела там ціха, каб не прыцягваць увагу катоў, а раніцою ізноў рабіла праменад у садку. Праз нейкіх дзён 10 пачало лётаць і далучылася да сваіх.
Што цікава, з таго часу вароны спынілі шкодзіць у мяне на падворку, можна пакінуць ежу на стале пад чарэшняй, ці кайстру з харчам пры дзьвярах, яны нічога не чапаюць, ня так, як было раней...