Сёння праходзілі масавыя ператрусы ў беларускіх кватэрах палітэмігрантаў. Стала вядомая іх прычына
Прынамсі частка сённяшніх ператрусаў звязаная з удзелам у святкаваннях Дня Волі ў Варшаве і Вільні, даведалася «Вясна».
Адзначэнне Дня Волі ў 2025 годзе ў Вільні. Фота: Yauhen Yerchak SOPA Images LightRocket via Getty Images
Праваабаронцы маюць інфармацыю, што сёння ў Мінску і іншых гарадах Беларусі адбываліся масавыя ператрусы.
Яны праходзілі ў кватэрах актывістаў, якія з'ехалі з Беларусі. З канкрэтных прозвішчаў называлася імя супрацоўніка праваабарончага цэнтра «Вясна», экс-палітвязня Уладзіміра Лабковіча.
Чытайце таксама:
Праводзяць ператрус у мінскай кватэры Уладзіміра Лабковіча
Каля 100 студэнтаў пакінулі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкай арганізацыяй»
«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі