БЕЛ Ł РУС

Зяленскі яшчэ раз папярэдзіў Лукашэнку пра наступствы ўступлення ў вайну

21.05.2026 / 22:35

Nashaniva.com

21 мая падчас працоўнай паездкі ў Славуціч на поўначы Кіеўскай вобласці, недалёка ад мяжы з Беларуссю, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запісаў відэа. У ім ён папярэдзіў «фактычнае кіраўніцтва Беларусі», што падтрымка Расіі ў яе спробах правесці новую атаку на Украіну з поўначы будзе мець свае наступствы.

Уладзімір Зяленскі. Скрыншот з відэа

«У нас ёсць магчымасць узмацніць нашу абарону. Мы таксама маем магчымасць дзейнічаць прэвентыўна ў дачыненні да расійскай тэрыторыі, адкуль могуць зыходзіць пагрозы, і ў дачыненні да фактычнага кіраўніцтва Беларусі, якое павінна быць у тонусе — гэта значыць, выразна разумець, што будуць наступствы, калі будуць здзейсненыя агрэсіўныя дзеянні супраць Украіны, супраць нашага народа.

Мы памятаем, што ў 2022 годзе наступленне ішло і з тэрыторыі Беларусі таксама. Мы гэтага не забудзем. Сілы абароны Украіны, Сілы бяспекі і нашы спецслужбы ведаюць, у чым пагрозы і як рэагаваць — як рэагаваць справядліва, без сумневаў», — заявіў Зяленскі.

Чытайце таксама:

«Ён мае звычку крыху тупавата прыдумляць пастфактум». У Зяленскага адрэагавалі на заяву Лукашэнкі

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Пачалася сумесная трэніроўка ядзерных сіл Беларусі і Расіі

Лукашэнка прыляцеў на трэніроўку ядзерных вучэнняў

Каментары да артыкула