БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў пра адпраўку ў Польшчу пяці тысяч амерыканскіх вайскоўцаў

22.05.2026 / 06:29

Nashaniva.com

Раней паведамлялася, што амерыканскія вайскоўцы адмянілі адпраўку больш як 4 тысяч салдат у Польшчу.

Фота: Sean Gallup/Getty Images

Прэзідэнт ЗША абвясціў пра перакідку ў Польшчу дадатковага кантынгенту колькасцю 5 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў

«У сувязі з паспяховымі выбарамі цяперашняга прэзідэнта Караля Наўроцкага якога я з гонарам падтрымаў, а таксама ў сувязі з нашымі адносінамі з ім, я рады абвясціць, што ЗША накіроўваюць дадатковыя 5 000 вайскоўцаў у Польшчу», — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

Раней паведамлялася, што амерыканскія вайскоўцы адмянілі адпраўку больш як 4 тысяч салдат у Польшчу. Гаворка ішла пра 2‑ю бранятанкавую брыгадную баявую групу 1‑й кавалерыйскай дывізіі і спадарожную тэхніку.

Прадстаўнік арміі ЗША пацвердзіў Defense News адмену разгортвання, не ўдаючыся ў падрабязнасці, і перанакіраваў пытанні ў Пентагон. Пры гэтым 12 мая на бюджэтных слуханнях у Кангрэсе ні міністр арміі Дэн Дрыскал, ні намеснік начальніка штаба генерал Крыстафер Ланіў пра адмену не згадвалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула