Запуск ракеты Starship Ілана Маска перанеслі на сёння з-за непаладак на старце
Адваротны адлік часу да запуску, які павінен быў адбыцца ў чацвер, 21 мая, у 90‑хвіліннае акно, з касмадрома Starbase у Тэхасе, некалькі разоў спыняўся.
Фота: Brandon Bell/Getty Images
У выніку было вырашана перанесці яго на суткі, паведаміла кампанія SpaceX.
Гэты палёт стане 12‑м для Starship і ў цэлым будзе падобны да папярэдніх — субарбітальны палёт, які завершыцца кантраляваным прывадненнем у акіяне ракеты-носьбіта Super Heavy і верхняй ступені Ship.
Аднак апарат, які выкарыстоўваецца, даволі моцна мадыфікаваны, і SpaceX ускладае на яго вялікія надзеі.