БЕЛ Ł РУС

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама

22.05.2026 / 12:23

Nashaniva.com

На Ігуменскім тракце, 11 адкрыўся магазін тавараў для будаўніцтва і рамонту OMA.

Цікавасць гэтай гісторыі ў тым, што за апошнія некалькі гадоў гэта ўжо чацвёрты сеткавы магазін у адным і тым жа будынку, піша Blizko.by.

Магазін на скрыжаванні Ігуменскага тракта, а таксама вуліц Паўла Шпілеўскага і Станіслава Манюшкі на працягу дзясятка гадоў займаў сеткавы аператар «Віталюр».

У снежні 2023 года на яго месцы адкрыўся магазін сеткі «Санта». Але ўжо ў сярэдзіне красавіка 2024 года замест «Санты» адкрыўся магазін Green.

Green працаваў да першага тыдня студзеня 2026 года, пасля чаго закрыўся, і вось на мінулым тыдні на яго месцы адкрыўся будаўнічы магазін сеткі OMA.

Такім чынам, усяго за два з паловай гады змяніліся ўжо чатыры гандлёвыя сеткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула