БЕЛ Ł РУС

«Вось я і папалася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства

22.05.2026 / 13:54

Nashaniva.com

Яна пералічыла 600 рублёў махлярам, якія прадавалі дачную мэблю праз Instagram.

Яна ўбачыла рэкламу прыгожай мэблі па прывабнай цане ў акаўнце, які выглядаў як звычайная крама з водгукамі і актыўнай аўдыторыяй, піша Onliner.by.

Пазней ёй прапанавалі перайсці ў Telegram, каб аформіць заказ.

— У Instagram была рэклама прыгожай мэблі з мноствам водгукаў і прывабнай цаной. Вось я і трапілася.

Пакупніцы даслалі рэквізіты для аплаты і пераканалі яе ў тым, што крама працуе афіцыйна: паказалі чужое пасведчанне аб рэгістрацыі ІП.

Пасля пераводу грошай прадавец перастаў выходзіць на сувязь. Пазней акаўнт у Instagram быў выдалены, аднак, па словах пацярпелай, тэлеграм-група працягвае працаваць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула