БЕЛ Ł РУС

Аляксандра Сасновіч не здолела прабіцца ў асноўны раўнд «Ралан Гарос»

22.05.2026 / 14:56

Nashaniva.com

У фінале кваліфікацыі беларуская тэнісістка саступіла прадстаўніцы Іспаніі Марыне Басольс — 6:7, 5:7.

Асноўная стадыя Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе (Ралан Гарос) стартуе ў нядзелю. Першая ракетка свету Арына Сабаленка ў першым крузе згуляе супраць іспанкі Джэсікі Бузас Манейра.

У мінулым годзе Сабаленка дайшла да фіналу турніру, дзе прайграла Како Гаўф.

Таму ў адпаведнасці з правіламі яна будзе абараняць 1300 балаў, налічаных за фінал (за перамогу даецца 2000 балаў).

Але Арына можа страціць званне першай ракеткі свету па выніках турніру. Зараз адрыў беларускі ад Алены Рыбакінай, што займае другі радок, складае 1255 балаў. У выпадку перамогі Рыбакінай на «Ралан Гарос» яна стане першай ракеткай свету пры ўмове, што Сабаленка прайграе ў паўфінале або раней.

Калі ж беларуска дойдзе да фіналу, то нават у выпадку паражэння ад Алены ў вырашальным матчы Арына захавае за сабой першую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула