БЕЛ Ł РУС

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме

23.05.2026 / 09:04

Nashaniva.com

Вольга Строева шмат гадоў мела ўласны бізнэс.

Вольга Строева. Фота з яе тэлеграма

Вользе Строевай 66 гадоў. Усё жыццё яна пражыла ў Гомелі. Жанчына займалася ўласным бізнэсам — больш за дваццаць гадоў яна прадавала рыбныя далікатэсы, чырвоную і чорную ікру. Сваю справу ёй давялося згарнуць праз наступствы пандэміі каранавіруса.

У Вольгі ёсць дзве дачкі. Адна жыве ў Азіі, другая — у Расіі. Сама жанчына трымала дома катоў і сабак, а таксама актыўна захаплялася эзатэрыкай — практыкавала «сілу думкі», медытацыі і метад хаапанапана.

Строеву арыштавалі ў верасні 2025 года. Гомельскі абласны суд вынес ёй прысуд адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Яе абвінавацілі ў распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130), закліках да дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы (ч. 3 арт. 361), абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК).

Відавочна, што пераслед Вольгі звязаны менавіта з каментарамі ў тэлеграме. Яе акаўнт быў неабаронены: там стаяла яе ўласнае імя і фота, а прывязаны ён да яе беларускага нумара.

Вядома, што Строевай прысудзілі калонію. Цяпер яна за кратамі, але дакладны прысуд невядомы.

Чытайце таксама:

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах

Галоўную медсястру Цэнтральнай раённай паліклінікі Баранавічаў асудзілі за палітыку і выкінулі з працы

Медсястру з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі асудзілі па двух палітычных артыкулах

Каментары да артыкула