БЕЛ Ł РУС

Абмежаванні на наведванне лясоў устанавілі больш чым у 50 раёнах Беларусі

22.05.2026 / 16:21

Nashaniva.com

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць больш чым у 50 раёнах Беларусі па стане на 22 мая. Больш за ўсё абмежаванняў устаноўлена ў Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Сітуацыя можа змяняцца нават на працягу дня.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена або абмежавана наведванне лесу. Таксама даведацца інфармацыю можна па тэлефонах мясцовых органаў улады.

Рашэнне аб увядзенні і зняцці забароны і абмежаванняў на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Звычайна яны ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі і здымаюцца пры стабілізацыі абстаноўкі. 

Чытайце таксама:

Замест елак у беларускіх лясах сталі высаджваць лістоўніцы

Пад Барысавам мядзведзіца нарадзіла ажно чатырох медзведзянят. Гэта вельмі рэдкі выпадак

Пад Гроднам рысь выйшла з лесу і пазіравала людзям на бервяне ВІДЭА

Простыя букеты бэзу пры пэўных абставінах могуць стаць залатымі

Каментары да артыкула