Усяго патроху55

Пад Гроднам рысь выйшла з лесу і пазіравала людзям на бервяне ВІДЭА

Пад Гроднам людзі заўважылі дзікую рысь. Незвычайная сустрэча адбылася недалёка ад аграгарадка Азёры, на дарозе паміж Новай Рудой і Азёрамі, піша Newgrodno.by.

Для таго, каб пабачыць гэту жывёліну, не давялося нават ісці ў лес — рысь сама выйшла блізка да дарогі і сядзела на вялікім бервяне проста на ўзбочыне. Паводзіла сябе яна вельмі спакойна і расслаблена, нагадваючы свойскага ката, які адпачывае пасля таго, як паеў. Пры гэтым драпежнік уважліва назіраў за людзьмі, што здымалі яго на відэа.

Аўтар роліка адзначыў, што добра, што рысь не праявіла агрэсіі. Спецыялісты, аднак, нагадваюць, што гэтыя жывёлы звычайна не нападаюць на чалавека без прычыны. Небяспека можа ўзнікнуць толькі ў тым выпадку, калі звера моцна напалохаць або справакаваць. Таму пры сустрэчы з рыссю лепш не падыходзіць блізка і назіраць за ёй здалёк.

Рысь занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі, таму шкода, нанесеная гэтай жывёле, караецца законам. У апошнія гады колькасць рысяў у краіне паступова павялічваецца. На канец 2025 года ў Беларусі налічвалася каля дзвюх тысяч асобін, таму сустрэчы з гэтымі драпежнікамі ў лясах становяцца ўсё больш частымі.

Іх нават зрабілі абмежавана паляўнічым відам і ў мінулым годзе адкрылі паляванне. Праўда, шмат ахвотных упаляваць гэтых звяроў пакуль што не набіраецца: кіраўнік Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігар Шуневіч нядаўна наракаў, што гадавая квота і блізка не выбраная: з 57 запланаваных жывёл забілі толькі 6. 

Каментары5

  • Ну што?
    13.05.2026
    Пакумекаем?
  • Beware of really big cat!
    13.05.2026
    А вочы, вочы якія! Як у пакупніка мяса ў фірмовай краме "кумпячок".)
  • feafania
    13.05.2026
    Шуневічу і мянтам абы толькі забіць кагосьці... Вось такія людзі дарваліся да ўлады. Людзі ці чэрці...

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць