БЕЛ Ł РУС

Каля «Першага нацыянальнага гандлёвага дома» ў Мінску тэстуюць новыя святлафоры ФОТЫ

22.05.2026 / 19:14

Nashaniva.com

Эксперыментальная зона з’явілася на вуліцы Кірылы Тураўскага, побач з гандлёвым цэнтрам «Першы нацыянальны гандлёвы дом». Там будуць тэставаць рознае новае абсталяванне, каб ацаніць, наколькі яно эфектыўнае і зручнае, паведаміла УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

У Мінску запусцілі пілотны праект укаранення новых тэхналогій рэгулявання дарожнага руху.

У прыватнасці, правяраюць:

Асаблівасць новых пешаходных святлафораў у тым, што яны маюць квадратную форму і могуць паказваць анімаваныя выявы — напрыклад, рухомую фігурку чалавека. Акрамя таго, яны здольныя выводзіць тэкставую інфармацыю.

Калі праект пакажа добрыя вынікі, падобныя рашэнні могуць з’явіцца і ў іншых частках горада.

Чытайце таксама:

У Брэсце паставяць эксперыментальныя ШІ-святлафоры

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі

У Мінску сталі пераносіць трамвайнае кальцо з ДС «Возера» бліжэй да цэнтра

Каментары да артыкула