Грамадства

У Брэсце паставяць эксперыментальныя ШІ-святлафоры

У Брэсце плануюць усталяваць «разумныя» святлафоры з выкарыстаннем штучнага інтэлекту, каб змагацца з дарожнымі заторамі. Гаворка ідзе пра скрыжаванне вуліц Маскоўскай і Піянерскай, дзе часта ўзнікаюць коркі, піша «Брестский вестник».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Брестский вестник»

Новая сістэма будзе працаваць у рэжыме рэальнага часу: камеры і датчыкі будуць фіксаваць, колькі аўтамабіляў знаходзіцца на кожнай паласе, і перадаваць гэтыя даныя ў праграму з элементамі штучнага інтэлекту.

На падставе гэтай інфармацыі сістэма сама будзе рэгуляваць святлафор. Напрыклад, калі на адным з напрамкаў утварыўся затор, зялёнае святло там будзе гарэць даўжэй, каб хутчэй разгрузіць дарогу. Такім чынам плануецца скараціць час чакання і зменшыць колькасць коркаў.

Гарадскія ўлады адзначаюць, што гэта толькі частка больш шырокай працы для паляпшэння транспартнай сітуацыі. Вялікую ролю павінна адыграць таксама адкрыццё новага моста на бульвары Шаўчэнкі, які возьме на сябе частку транспартнага патоку і разгрузіць цэнтр горада.

Дакладная дата запуску разумных святлафораў пакуль не паведамляецца, але сістэму ўжо пачалі ўкараняць у межах праграмы «Разумны горад». Калі гэты пілотны праект пакажа добры вынік, такія святлафоры могуць з’явіцца і ў іншых гарадах Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай8

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт11

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

У гераічнага сабакі Патрона з'явіліся нашчадкі ФОТАФАКТ2

Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі20

У мінскім ГУМе санстанцыя закрыла кафетэрый і сталовую2

Каля мінскай Камароўкі налета адкрыюць вялізны гастрамол

Мінскі Dana Mall атакавалі прусакі2

Зяленскі назваў першы дзень перамоў у Абу-Дабі «канструктыўным і даволі змястоўным»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай8

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць