Паляк хацеў трапіць у Беларусь, пералезшы цераз плот у Літве
Літоўскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Польшчы каля мяжы з Беларуссю. Як сцвярджае Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, ён спрабаваў незаконна перайсці дзяржаўную мяжу.
Фота: vsat.lrv.lt
Інцыдэнт адбыўся недалёка ад Друскенікаў, прыкладна за 200 метраў ад мяжы. Памежнікі выявілі мужчыну з дапамогай тэхнічных сродкаў назірання і аператыўна выехалі на месца. Там яны затрымалі 44‑гадовага грамадзяніна Польшчы.
Пры сабе мужчына меў самаробныя драбіны, якія, як мяркуецца, збіраўся выкарыстаць, каб пераадолець інжынерныя загароды на мяжы. Таксама ў яго былі ровар, спальны мяшок, інструменты і асабістыя рэчы.
Фота: vsat.lrv.lt
Асобна адзначаецца, што ў рэчах паляка знайшлі канверты з гатоўкай — далярамі ЗША і польскімі злотымі. Агульная сума ацэньваецца амаль на 60 тысяч еўра.
Затрыманы патлумачыў, што ён нібыта планаваў перабрацца цераз агароджу і трапіць на тэрыторыю Беларусі. Аднак дакладныя матывы яго дзеянняў афіцыйна не раскрываюцца.
Памежная служба Літвы пачала крымінальную справу па факце спробы незаконнага перасячэння мяжы і магчымай кантрабанды грошай. Суд абраў мужчыну меру стрымання ў выглядзе арышту на адзін месяц.
Чытайце таксама:
Гісторыя дзяржСМІ пра «абстрэл» беларуса ў Польшчы выклікала бурны смех у сацсетках
Дасталі. Мытнікі запрасілі мужчыну на асабісты надгляд — той абурыўся і раздзеўся дагала
«Калі спыняцца допыты?» Памежны камітэт прапанаваў у Threads звяртацца з пытаннямі