Трамп звольніў кіраўніцу разведкі
Дырэктарка Нацыянальнай разведкі ЗША Тулсі Габард пакідае сваю пасаду. Пра гэта паведаміў тэлеканал Fox News са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Фота: Win McNamee/Getty Images
У сваёй заяве Габард патлумачыла рашэнне асабістымі прычынамі — неабходнасцю даглядаць хворага мужа, які, паводле яе слоў, будзе праходзіць цяжкі перыяд лячэння найбліжэйшымі месяцамі. Апошнім днём яе працы на пасадзе павінна стаць 30 чэрвеня.
Габард таксама падзякавала Дональду Трампу за магчымасць працаваць у яго камандзе.
Разам з тым адзначаецца, што раней галоўная разведчыца ЗША выступала супраць ваенных аперацый ЗША за мяжой, у тым ліку супраць эскалацыі канфлікту з Іранам. Паводле інфармацыі амерыканскіх СМІ, яе пазіцыя магла ўплываць на ролю ў прыняцці рашэнняў — напрыклад, Тулсі Габард не ўключылі ў планаванне адной з аперацый супраць Венесуэлы.
Чытайце таксама:
Рубіа: Перадыслакацыя амерыканскіх войскаў — «не пакаранне»
Рубіа заявіў, што Куба пагроза для ЗША, Гавана абвінаваціла яго ў хлусні
Трамп заявіў пра адпраўку ў Польшчу пяці тысяч амерыканскіх вайскоўцаў