Лукашэнка прыехаў на прысягу ў Печы
На ўрачыстай цырымоніі прыняцця ваеннай прысягі Лукашэнка заявіў, што моц і сілу арміі вызначаюць людзі, адданыя роднай краіне вайскоўцы.
Звяртаючыся да навабранцаў, Аляксандр Лукашэнка ён сказаў, што прысяга — гэта не проста высокія словы, рытуал ці даніна традыцыі, а па-сапраўднаму дарослы і адказны крок.
«З гэтай хвіліны ваша сумленне і закон прад’яўляюць да вас найвышэйшыя патрабаванні. Званне вайскоўца абавязвае быць стойкім, адважным, верным абавязку і сваёй краіне», — сказаў Лукашэнка.
Ён звярнуў увагу, што ў любой арміі бясспрэчнымі перавагамі з’яўляюцца наяўнасць сучаснай зброі і тэхнікі. Але яе моц і сілу вызначаюць людзі, адданыя роднай краіне вайскоўцы, якія ў адзіным страі стаяць на варце міру і бяспекі Айчыны.