За суткі ў міліцыю паведамілі пра больш за паўтысячы званкоў ад махляроў
Толькі за апошнія суткі ў міліцыю па ўсёй Беларусі паступіла больш за 500 паведамленняў пра званкі тэлефонных ашуканцаў. У выніку зарэгістравалі 66 злачынстваў, звязаных з выкарыстаннем інтэрнэту і іншых лічбавых тэхналогій, паведамляе прэс-служба МУС.
Фота: magnific.com
У выніку былі прынятыя наступныя меры:
- заблакавалі 18 фішынгавых сайтаў (падробленыя інтэрнэт-крамы, банкі і сэрвісы);
- спынілі магчымасць плацяжоў на 121 падазроны замежны рахунак;
- замарозілі аперацыі па 78 банкаўскіх рахунках.
Таксама былі затрыманыя два чалавекі, якія выконвалі ролю кур’ераў у схемах махляроў. У іх канфіскавалі каля 70 тысяч рублёў.
Часцей за ўсё махлярствы адбываюцца праз так званы «вішынг» — калі злачынцы тэлефануюць і выдаюць сябе за службовых асоб. Акрамя таго, распаўсюджаныя схемы з падманам пры пакупках у інтэрнэце, праз сацыяльныя сеткі і пры «інвестыцыях» на фінансавых платформах.
У сувязі з гэтым варта памятаць:
- абяцанні лёгкага заробку або вельмі танных тавараў часта з’яўляюцца падманам;
- калі паступае падазроны званок, лепш адразу спыніць размову;
- пра такія выпадкі трэба паведамляць у міліцыю па нумары 102.
Чытайце таксама:
«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства
Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый