Грамадства11

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый

Рэагаваць на іх не трэба, а адкрываць спасылкі, якія змяшчаюцца ў гэтых паведамленнях, можа быць небяспечна.

«Лісты шчасця» прыходзяць ад «Дарожнай інспекцыі бяспекі дарожнага руху Беларусі» або «Рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі дарожных штрафаў Беларусі» і паведамляюць пра нібыта неаплачаныя штрафы. Пры гэтым атрымальніка паведамлення заклікаюць тэрмінова прыняць меры: «Засталося толькі 3 гадзіны для своечасовай аплаты», піша Onliner.by.

Вось некалькі прыкладаў такіх паведамленняў, прадстаўленых чытачамі Onliner.by.

Рэагаваць на такія паведамленні не трэба, а пераходзіць па спасылках у іх небяспечна. Паведамленні рассылаюцца махлярамі, якія маюць на мэце крадзеж грошай, а інфармацыя пра нібыта здзейсненыя парушэнні і штрафы — толькі падстава.

У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі карэспандэнту Onlíner пацвердзілі, што такія паведамленні не з’яўляюцца сапраўднымі і праваахоўнымі органамі Беларусі не рассылаюцца.

— Чысты фішынг, — заявілі ў міністэрстве.

Там адзначылі, што ні ДІБДР, ні «дарожнай паліцыі», ні «Рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі дарожных штрафаў Беларусі» ў краіне не існуе.

Ужо адно гэта павінна сведчыць пра тое, што такія паведамленні трэба проста выдаляць. Акрамя таго, у паведамленнях прысутнічае спасылка mvd_pl, якая таксама не мае ніякага дачынення да беларускага МУС і вядзе на махлярскі рэсурс.

У МУС падкрэслілі: Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі не рассылае спасылкі на аплату штрафаў і не прапануе пераводзіць грошы праз староннія сэрвісы. Аплаціць штраф можна толькі праз ЕРІП, банк або пошту.

— Ні ў якім разе не пераходзьце па падобных спасылках, асабліва з замежнымі даменамі, і ніколі не ўводзьце даныя карты на сумнеўных сайтах, — папярэдзілі ў МУС. — Калі падазраяце, што можаце стаць ахвярай кібермахляроў, неадкладна паведаміце пра гэта ў міліцыю.

Каментары1

  • Ёсік
    21.05.2026
    Кожны "штрафнік" ведае, што ў Беларусі няма аніякіх ільготных перыядаў платы штрафу. Але хтосьці патрапіць у гэтую пастку абавязкова.

Цяпер чытаюць

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр18

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр

Усе навіны →
Усе навіны

Сотні дзяўчат скакалі на міні-батутах у цэнтры Мінска4

Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём незалежнасці7

Уначы ўкраінцы ўдарылі беспілотнікамі па Краснадары3

Вы мужчына і ў вас дэпрэсія? Нічога дзіўнага, вы ж нарадзіліся летам1

На БТ расказалі, што за аўтамат падарылі Лукашэнку11

Рыжанкоў расказаў, як адпачыў у Паўночнай Карэі8

Як правільна захоўваць агуркі, памідоры, бульбу і моркву? Раіць садоўнік3

Расія пачала серыю дыверсій на зброевых заводах у Еўропе8

Беларус стаў пераможцам на міжнародным кіберспартыўным турніры. Яго каманда выйграла $600 тысяч2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр18

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць