БЕЛ Ł РУС

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт

23.05.2026 / 16:51

Nashaniva.com

47‑гадовага грамадзяніна Беларусі з Лёзна Яўгена Сіманенкава абмянялі з украінскага палону 15 мая 2026 года. Пазней яго даставілі ў пасёлак завода Масрэнтген у Падмаскоўі, а цяпер, праз тыдзень пасля абмену, ужо адпраўляюць назад на фронт, паведамляе тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Яўген Сіманенкаў на відэа, запісаным пасля абмену

Стала вядома, што Сіманенкава ўжо адпраўляюць у Варонеж, а далей — зноў у зону баявых дзеянняў. Зараз мужчына важыць 48 кг пры росце 187 см.

У лютым 2026 года Сіманенкаў быў завербаваны ў расійскую армію ашуканскім шляхам праз смаленскіх братоў-армян Нікола і Ашота Алексанянаў. Ужо на першым баявым заданні ён трапіў ва ўкраінскі палон. Яго банкаўскія карткі да гэтага часу ў гэтых людзей.

Чытайце таксама:

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Памятаеце беларуса-небараку, якога армяне прадалі на фронт? Украінцы выменялі яго

Беларуска кажа, што яе мужа-небараку ў Лёзне скралі армяне і прадалі ў штурмавікі ў расійскую армію. Той, напэўна, ужо труп

Каментары да артыкула