БЕЛ Ł РУС

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

23.05.2026 / 20:37

Nashaniva.com

У Дзятлаўскім раёне малады чалавек набыў праз інтэрнэт пнеўматычны пісталет і пачаў страляць па дарожных знаках, а таксама пашкодзіў лабавое шкло прыпаркаванага аўтамабіля, паведамляе «Вечерний Гродно».

Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз

Паведамленне пра стрэлы паступіла ў міліцыю ад мясцовага жыхара. Сілавікі высветлілі, што стральба вялася з пісталета, які вонкава нагадваў пнеўматычную зброю. Затым зброю канфіскавалі і накіравалі на экспертызу.

Судовыя эксперты пацвердзілі, што гэта заводскі пнеўматычны газабалонны пісталет з сярэдняй дульнай энергіяй каля 2,4 Дж.

Сам малады чалавек прызнаўся, што купіў зброю ў інтэрнэце, але не меў неабходных дакументаў на яе выкарыстанне, свае ж дзеянні патлумачыць увогуле не мог.

Па гэтым факце Дзя́тлаўскі РАУС праводзіць праверку. Эксперты нагадваюць, што нават пнеўматычная зброя з нізкай магутнасцю можа быць небяспечнай, яна здольная наносіць траўмы і пашкоджанні.

Чытайце таксама:

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

У Гродне падлеткі пужалі жыхароў цацачнай зброяй з даху

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў

Каментары да артыкула