БЕЛ Ł РУС

Андрэева Калеснікавай: Цёплы кампрэс з прыгожадушнага самападману не дапаможа

23.05.2026 / 23:11

Nashaniva.com

Былая палітзняволеная Кацярына Андрэева адказала Калеснікавай, але асудзіла фіксацыю на колеры яе памады.

Кацярына Андрэева. Фота: Lookby.media

15 лістапада 2020 года я не пайшла «змагацца з Лукашэнкам».

Я пайшла рабіць сваю працу. Перада мной стаяла прафесійная задача: асвятліць у жывым эфіры акцыю пратэсту. Дадому з працы я не вярнулася.

Не вярнулася не таму, што мяне падхапілі абстрактныя сілы антылюбові і антынармальнасці і перанеслі ў ізумрудны горад, а таму, што канкрэтныя супрацоўнікі канкрэтных сілавых структур атрымалі ад свайго кіраўніка карт-бланш на захоп журналістаў у палон.

І менавіта ён — які аддаў загад — і яны — якія загад выканалі — скралі пяць з паловай гадоў майго жыцця.

У людзей, якія гэта зрабілі, ёсць імёны. У тым ліку дастаткова вядомыя (адыёзныя). Па дзіўным супадзенні, асобныя такія імёны знаёмыя і мне, і Машы адначасова. Кожная з нас не называе іх уголас па сваёй прычыне. Я — таму, што карт-бланш у іх ніхто не забіраў.

Сёння не варта забываць пра гэта, накладаючы на рану цёплы кампрэс з прыгожадушнага самападману. Так яна не загоіцца.

P.S. У патоку крытыкі на адрас выказвання Машы на GLOBSEC мяне абурыла фіксацыя часткі каментатараў на колеры яе памады. Прычым усе гэтыя «чырвоныя вусны» і «флейты» гучаць чамусьці пераважна ад мужчын. Няўжо вы самі не адчуваеце, наколькі безгустоўна выглядаюць такія каментарыі?

Чытайце таксама:

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Фядута рэзка адказаў Калеснікавай: За што вы змагаліся ў 2020 годзе, не цікавіць нікога, акрамя мядзведзяў з берлінскага заапарка, якія вас атачаюць

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу

Каментары да артыкула