Меркаванні2626

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу

«Рэвалюцыя 2020‑га была задушаная на ўзлёце. І тут ёсць момант, які асабіста я лічу прынцыповым і які нам трэба ўсвядоміць». Сяргей Навумчык не пагадзіўся з Аляксандрам Фядутам, які не пагадзіўся з Марыяй Калеснікавай у ацэнцы сутнасці пратэстаў лета-2020.

«Не пагаджуся з Аляксандрам Фядутам, што нібыта нікога не цікавіць, за што Марыя Калеснікава змагалася ў 2020-м. Ужо не кажу пра гісторыкаў, якія будуць вывучаць тагачасныя працэсы і матывацыю іх лідараў — цікавіць кожнага, для каго слова Беларусь — не пусты гук. Бо вынікам т.зв. выбарчай кампаніі і ўдзелу ў ёй сталася нацыянальная трагедыя маштабу, якога беларускі народ у найноўшай сваёй гісторыі не перажываў — тысячы зняволеных, збітых і катаваных, сотні тысяч — у вымушанай эміграцыі (наступствы гэтага будуць адчувацца дзесяцігоддзямі).

І таму я аспрэчваю меркаванне, у тым ліку і некаторых маіх вельмі вядомых і заслужана аўтарытэтных сяброў, што ў 2020‑м канчаткова адбылося палітычнае фармаванне нацыі. І справа нават не ў тым, што гісторыя нацыі пачалася не цяпер. У 2020‑м нацыя даверылася людзям, якія нават не ставілі пытанне пра скасаванне саюзных дамоваў з Расеяй (пра што Марыя Калеснікава тады заявіла ці не на першай прэс-канферэнцыі Каардынацыйнай рады). Саюзу з краінай, якая цягам апошніх стагоддзяў была і застаецца пагрозай існавання беларусаў як этнасу. Дзе ж тут усведамленне палітычных інтарэсаў?..

Падзеі 2020‑га я б назваў рэвалюцыяй. Ці, больш адэкватна — спробай рэвалюцыі. І, калі ўжо зусім дакладна, — непадрыхтаванай спробай рэвалюцыі. А рэвалюцыі часам церпяць паразу. І значна часцей, чым перамагаюць.

Можна было б узгадаць апошнюю хвалю нацыянальнага Адраджэння, вяршыняй якога было 25 жніўня 1991 года — праз тры гады пасля апагею гэтая хваля была гвалтоўна спыненая (не без удзелу Масквы, дарэчы). Але параўнанне будзе памылковым: за гэтыя тры гады быў створаны падмурак дзяржавы, сфармаваныя яе інстытуты — войска, мытня, памежная служба, фінансавая сістэма, адкрытыя дыпламатычныя місіі ў замежжы. Лукашэнка ў гэтым сэнсе прыйшоў фактычна на гатовае — прычым як дэпутат ён за фармаванне такіх структур звычайна не галасаваў.

Вынік тых гадоў — беларуская дзяржаўнасць, якая ўсё ж застаецца, як бы яе Лукашэнка па кавалках не абменьваў у Крамля на ўласнае выжыванне.

Рэвалюцыя ж 2020‑га была задушаная на ўзлёце.

І тут ёсць момант, які асабіста я лічу прынцыповым і які нам трэба ўсвядоміць.

Трэба падзяляць паняцці — віны і адказнасці. Ва ўсім тым, што адбылося пасля 9 жніўня 2020 года, вінаватыя не людзі са штаба, якія абяцалі лёгкую перамогу. На іх, бясспрэчна, адказнасць, але віна — не на іх. Вінаваты Лукашэнка і яго атачэнне, якія ўзурпавалі ўладу і распачалі рэпрэсіі супраць народа.

Нам жа ўсім трэба зрабіць нарэшце высновы. Адна з іх — хопіць ужо так наіўна давяраць тым, хто раптам выскоквае ніадкуль (зрэшты, паняцці «раптам» і «ніадкуль» могуць быць адноснымі. Можа быць зусім «адкуль» і зусім «не раптам»). Так у 1994‑м паверылі Лукашэнку, так у 2020‑м паверылі тым, хто казаў, што выбары сфальшаваць немагчыма, што рэпрэсіі — міф, а «аўтазак — гэта проста машына».

Як кажа адзін мой сябра: «Калі цябе адзін раз абдурылі (скарыстаю літаратурную форму) — гэта дрэнна, але не страшна: бывае з кожным. Калі надурылі другі раз — гэта нагода вельмі сур’ёзна падумаць, што з табой не так. Калі надурылі ў трэці раз — можаш нават і не думаць: ты — ідыёт».

Трэцяга разу быць не павінна, цана памылкі можа выявіцца для нацыі ўжо не проста трагічнай, а — фатальнай», — напісаў Сяргей Навумчык у сваім тэлеграм-канале.

Каментары26

  • Кен
    23.05.2026
    А Навумчык та праў…
  • Рыгор
    23.05.2026
    Дзякуй, спадар Навумчык, рэальная ацэнка 20-га года. Нажаль вельмі мала людзей маюць разуменне таго што адбылася і што адбываецца.
  • Filipp
    23.05.2026
    "Трэба падзяляць паняцці — віны і адказнасці. Ва ўсім тым, што адбылося пасля 9 жніўня 2020 года, вінаватыя не людзі са штаба, якія абяцалі лёгкую перамогу. На іх, бясспрэчна, адказнасць, але віна — не на іх."©
    А каму ўвогуле цікава канцэпцыя ВІНЫ? Гэта пра эмацыйнасць, пры рэакцыю ахвяры. Каб перамагчы, трэба быць не ахвярамі, а адказнымі людзьмі, апірацца не на нейкаю там віну, а на свой розум і моц

Цяпер чытаюць

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне9

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Былога гукарэжысёра БТ асудзілі да калоніі пасля вяртання з Польшчы11

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп27

Трамп назваў сітуацыю з прыпыненнем дыскваліфікацыі Балагуна самым запамінальным момантам мундыялю1

Зяленскі пракаментаваў сённяшнія ўдары па складах Wildberries15

Украіна ўпершыню адказала на расійскія атакі на склады «Новай пошты» сіметрычнымі ўдарамі па хабах «Вайлдберыз». Падмаскоўны згарэў дашчэнту10

Былы ратавальнік МНС стаў фермерам і вырошчвае буякі4

Беларус выгрыз кватэру памерлай сваячкі ў Пецярбургу, хоць стаяў у шостай чарзе спадчыннікаў1

Выхавацеля вучылішча алімпійскага рэзерву з Мазыра асудзілі за замах на здраду дзяржаве3

«Тэлефануй бацьку, у мяне ўжо нерваў не хапае». Як абітурыенты штурмавалі ВНУ ў апошнія гадзіны прыёмнай кампаніі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне9

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць