БЕЛ Ł РУС

Расія нанесла беспрэцэдэнтны ўдар па Украіне: 90 ракет і 600 дронаў, па Белай Царкве ўдарылі балістычным «Арэшнікам»

24.05.2026 / 10:22

Nashaniva.com

У ноч на 24 мая расійскія войскі здзейснілі адну з самых маштабных камбінаваных атак на тэрыторыю Украіны, выпусціўшы 90 ракет і 600 беспілотнікаў розных тыпаў.

Асноўным кірункам гэтага магутнага ўдару стаў Кіеў і Кіеўская вобласць.

Паводле афіцыйных дадзеных Паветраных сіл УСУ, станам на 09:30 украінская ППА збіла і падавіла сродкамі РЭБ 604 варожыя мэты:

11 балістычных ракет «Іскандэр-М» / С-400;

44 крылатыя ракеты Х-101 / «Іскандэр-К» / «Калібр»;

549 ударных і разведвальных БПЛА.

Нягледзячы на высокі працэнт збіцця, пазбегнуць маштабных наступстваў не ўдалося: зафіксаваны прылёты 16 ракет і 51 дрона-камікадзэ на 54 розных лакацыях. Яшчэ на 23 аб'ектах зафіксаваны разбурэнні і пажары з-за падзення абломкаў.

Удар новай балістычнай ракетай

Начальнік упраўлення камунікацый Паветраных сіл УСУ афіцыйна пацвердзіў, што падчас гэтай атакі па горадзе Белая Царква (Кіеўская вобласць) Расія нанесла ўдар балістычнай ракетай сярэдняй дальнасці РС-26 «Рубеж» (таксама вядомай як «Арэшнік»).

Цяпер вядома пра двух загінулых у Кіеве, паранены 56 чалавек. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула