БЕЛ Ł РУС

Самалёту кіраўніка Мінабароны Вялікабрытаніі заглушылі GPS-сігнал каля Расіі

25.05.2026 / 07:43

Nashaniva.com

Гэта адбылося яшчэ ў чацвер, 21 мая, калі Джон Хілі вяртаўся ў Англію з Эстоніі.

Джон Хілі наведвае брыгаду НАТА ў Эстоніі. Фота: Leon Neal/Getty Images

Самалёт, на борце якога знаходзіўся міністр абароны Джон Хілі, падвергся ўздзеянню сродкаў радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) падчас палёту паблізу расійскай мяжы, піша The Times.

Гэта адбылося яшчэ ў чацвер, 21 мая, калі Джон Хілі вяртаўся ў Англію з Эстоніі.

Крыніца ў Міністэрстве абароны Вялікабрытаніі лічыць Расію вінаватай у гэтым інцыдэнце. Аднак пакуль незразумела, ці быў самалёт міністра наўмыснай мэтай атакі РЭБ, ці проста трапіў у зону дзеяння глушылак.

Паведамляецца, што на самалёце знік спадарожнікавы сігнал, а перашкоды таксама прывялі да збояў у працы некаторых элементаў прыборнай панэлі ў кабіне пілотаў. У выніку пілоты былі вымушаныя выкарыстоўваць рэзервовыя навігацыйныя сістэмы для вызначэння свайго месцазнаходжання, бо асноўную сістэму нельга было перазагрузіць падчас палёту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула