БЕЛ Ł РУС

Вучыч дапусціў магчымасць хуткай адстаўкі

25.05.2026 / 07:50

Nashaniva.com

Прэзідэнт Сербіі паведаміў, што тэрмін ягоных паўнамоцтваў заканчваецца і ён можа пайсці ў адстаўку. Заяву сербскага лідара перадае N1.

Аляксандр Вучыч. Фота: AP Photo / Darko Vojinovic

«Магчыма, я хутка пайду ў адстаўку», — сказаў ён.

Аляксандр Вучыч адзначыў, што не збіраецца скарачаць свой прэзідэнцкі тэрмін, як калісьці гэта зрабіў былы прэзідэнт краіны Барыс Тадзіч «з бессэнсоўнай фармулёўкай, бо ты альбо сыходзіш у адстаўку, альбо застаешся прэзідэнтам да канца тэрміну».

Вучыч стаў прэзідэнтам Сербіі 31 мая 2017 года. Яго пераабралі ў красавіку 2022 года, другі тэрмін пачаўся ў траўні 2022 года. Цяперашняе прэзідэнцтва павінна завяршыцца 31 мая 2027 года. Згодна з Канстытуцыяй Сербіі, адна асоба можа быць абраная прэзідэнтам не больш за два разы. 

Зараз Вучыч наведвае Пекін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула