БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Фінляндыі заявіў, што гатовы стаць прадстаўніком ЕС на мірных перамовах з Расіяй

25.05.2026 / 12:26

Nashaniva.com

Разам з тым Аляксандр Стуб падкрэсліў, што весці такія перамовы ён гатовы толькі пасля таго, як Расія пагодзіцца на перамір’е.

Аляксандр Стуб. Фота: AP Photo/Thomas Padilla

Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб заявіў у нядзелю пра сваю гатоўнасць стаць прадстаўніком еўрапейцаў на патэнцыйных мірных перамовах з Расіяй, піша «Украінская праўда».

«Калі мяне спытаюць (пра гатоўнасць стаць перамоўшчыкам), то гэта, напэўна, тое пытанне, на якое нельга адказаць адмоўна».

Разам з тым Аляксандр Стуб падкрэсліў, што весці такія перамовы ён гатовы толькі пасля таго, як Расія пагодзіцца на перамір’е.

Уладзімір Зяленскі ў маі заявіў, што Еўропа павінна мець уласнага прадстаўніка на мірных перамовах з Расіяй. Фінскі прэзідэнт адзначыў, што гатовы выканаць такую ролю, калі яго папросяць.

Раней СМІ паведамлялі, што ў Еўрасаюзе разглядаюць кандыдатуры былой канцлеркі Германіі Ангелы Меркель, былога прэм’ер-міністра Італіі Марыа Драгі і Аляксандра Стуба на ролю перамоўшчыка ад ЕС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула