БЕЛ Ł РУС

Беларускі трэш-блогер Мелстрой уразіў падпісчыкаў новым знешнім выглядам ФОТАФАКТ

25.05.2026 / 13:34

Nashaniva.com

Гомельскі блогер Mellstroy (Андрэй Бурым), які здабыў папулярнасць на трэш-стрымах, кардынальна змяніў імідж. Цяпер замест вобраза калгасна-гламурнага хлопчыка ён выглядае як ладна паднабраўшы вагу быдлаваты панк.

Раней Андрэй Бурым меў іншы імідж

Пост з яго новым абліччам сабраў у інстаграме больш за паўмільёна праглядаў.

Трэш-блогер Mellstroy (Андрэй Бурым) з Гомеля. Ён стаў вядомы дзякуючы сваім трэш-стрымам. Падчас аднаго з іх у 2020 годзе ён збіў дзяўчыну. Пасля гэтага на Бурыма была заведзена крымінальная справа. У выніку ён атрымаў паўгода выпраўленчых работ і штраф.

Mellstroy рэгулярна трапляе ў скандальныя навіны, даючы сваім гледачам вар'яцкія заданні і абяцаючы шчодрыя выплаты за іх выкананне. Тым не менш, гэтыя абяцанні не заўсёды выконваюцца.

4 лістапада 2025 года мінскі суд прызнаў усе каналы Mellstroy на розных платформах, а таксама яго лагатып і вадзяныя знакі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

У канцы 2025 года яго абвясцілі ў вышук у Казахстане. Гэта зрабіла Агенцтва ў фінансавым маніторынгу Казахстана. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула