БЕЛ Ł РУС

Двухгадовая дзяўчынка ў Слоніме выпала з 5‑га паверха

25.05.2026 / 13:54

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася раніцай у суботу, паведамляе Следчы камітэт.

Скрыншот відэа СК

Маці пакінула дзіця без нагляду, пакуль знаходзілася на кухні. У гэты час дзяўчынка залезла на гульнявы кубік, які стаяў побач з батарэяй, узабралася на падаконнік і праз адчыненае акно выпала.

Заўважыўшы адсутнасць дачкі, жанчына выглянула ў акно і ўбачыла дачку, якая ляжала на зямлі. Медыкі хуткай дапамогі, што прыбылі на месца, шпіталізавалі дзіця ў цяжкім стане.

Як патлумачыла жанчына, дзяўчынка неаднаразова ўзбіралася на падаконне, таму ўсе ручкі з вокнаў былі знятыя. Аднак у дзень трагедыі жанчына забылася зачыніць акно.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула