БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская наведала Чарнобыльскую АЭС

25.05.2026 / 14:08

Nashaniva.com

Дэмакратычная лідарка, якая знаходзіцца з візітам у Кіеве, сёння наведала ЧАЭС.

«Пабачыць на ўласныя вочы Чарнобыльскую АЭС і Прыпяць — вельмі цяжкі і эмацыйны досвед. Пустыя вуліцы Прыпяці, пакінутыя дамы, школы, дзіцячыя цацкі — усё гэта ціхі напамін аб тым, як хутка можа абарвацца звычайнае спакойнае жыццё. Як адна катастрофа можа пакінуць рану на дзесяцігоддзі. 

Для беларусаў гэта не чужая трагедыя, а наш агульны боль. Як і многія беларускія дзеці я таксама — дзіця Чарнобыля. Мы ўдзельнічалі ў чарнобыльскіх аздараўленчых праграмах, дзякуючы якім нас прымалі сем’і ў розных краінах і дапамагалі аднавіць здароўе. Я ніколі не забуду гэтай салідарнасці і дапамогі.

У Прыпяці і Чарнобылі асабліва востра адчуваеш, як важна абараняць мір, свабоду і чалавечае жыццё. І як небяспечна, калі ўлада знаходзіцца ў руках людзей, для якіх няма ні межаў, ні маралі, ні адказнасці.

Сёння, калі Расія вядзе вайну супраць Украіны і выкарыстоўвае ядзерны шантаж як інструмент ціску, памяць пра Чарнобыль зноў нагадвае нам, наколькі небяспечнымі могуць быць хлусня, маўчанне і абыякавасць да лёсу людзей. Беларусы ведаюць цану такой катастрофы, і нашая краіна не павінна быць часткай ядзерных пагроз ці агрэсіі.

Я веру, што Беларусь і Украіна будуць разам будаваць будучыню без вайны, дыктатуры ядзерных пагроз», — сказала Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Ціханоўскую віталі кветкамі на вакзале ў Кіеве

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула