Грамадства1515

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

У графіку Ціханоўскай — таксама сустрэчы з беларускімі ваярамі, у тым ліку з прадстаўнікамі палка Каліноўскага.

Святлана Ціханоўская на вакзале Пшэмысля перад адпраўкай у Кіеў. Фота тут і далей: «Наша Ніва»

Сёння, 25 мая, Святлана Ціханоўская пачала свой першы афіцыйны візіт ва Украіну. У найбліжэйшыя дні на палях IV Міжнароднага саміту гарадоў і рэгіёнаў у Кіеве яна плануе сустрэчы з кіраўніцтвам Украіны, валанцёрамі і прадстаўнікамі беларускіх арганізацый. У цэнтры размоў — супраца паміж Украінай і беларускімі дэмакратычнымі сіламі, бяспека рэгіёна, пагроза новай эскалацыі і тое, як не дапусціць яшчэ большага ўцягвання Беларусі ў вайну.

Ціханоўская і яе дарадца Дзяніс Кучынскі. Ва Украіну прыехалі таксама Франак Вячорка, Павел Латушка.

У каментары «Нашай Ніве» Святлана Ціханоўская кажа: у Кіеў яна едзе не толькі з палітычным парадкам дня, але яшчэ і з асабістым пачуццём удзячнасці і патрэбай «зарадзіцца энергіяй перамогі».

— Я еду з вельмі пазітыўнымі думкамі, — кажа Святлана Ціханоўская. — Я, канешне, разумею, што ва Украіне вайна, і папярэдняя ноч, калі Расея абстраляла Кіеў, надае больш трывогі. Але разумеючы, што Украіна кожны дзень, кожную ноч жыве пад такімі атакамі, я еду перш за ўсё, каб натхніцца. Натхніцца ўкраінцамі, натхніцца іх сілай волі, моцай і стойкасцю. І каб зарадзіцца гэтай энергіяй перамогі.

Паводле яе слоў, у адносінах паміж Кіевам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі цяпер пачаўся новы этап.

— Я еду з вялікай падзякай. Перш за ўсё за тое, што гэты візіт адбываецца, і што стаўленне Украіны да беларускіх дэмакратычных сілаў змянілася ў лепшы бок. І я ўпэўненая, што ўкраінскі бок разумее: у нас супольны вораг, і нам трэба аб’ядноўваць высілкі, каб з ім змагацца.

Святлана Ціханоўская падкрэслівае: нягледзячы на тое, што беларускія дэмакратычныя сілы сёння «людзі без краіны», яны ўсё роўна могуць быць карыснымі Украіне.

— Нам ёсць што прапанаваць. Гэта нашыя цудоўныя беларусы, якія могуць дапамагаць і інфармацыйна — са зборам інфармацыі ўнутры краіны. Нашыя медыя таксама павінны супрацоўнічаць з украінскімі медыямі, каб лепш адзін аднаго адчуваць, тлумачыць, што адбываецца ў нашых краінах. І, канешне, выпрацаваць агульнае бачанне, агульную стратэгію, як не дапусціць уцягвання Беларусі ў вайну. Бо мы бачым, што адбываецца ва Украіне: усё выглядае як падрыхтоўка да эскалацыі.

Святлану Ціханоўскую добра ведаюць ва Украіне. Супрацоўнікі ўкраінскай чыгункі прасілі на сумеснае фота.

Асобна Святлана Ціханоўская адзначыла, што хоча пачуць і ўкраінскае бачанне ролі беларусаў у супрацьстаянні Расіі.

— Нам вельмі важна разумець, як украінцы бачаць нашу ролю. Бо беларусы ўсё роўна працягваюць працу — і інфармацыйную, і на месцах, хоць і ў падполлі. І, можа, ва ўкраінцаў ёсць больш шырокае бачанне, улічваючы іх досвед, як супрацьстаяць ворагу.

Падчас візіту Ціханоўская таксама плануе сустрэцца з беларусамі, якія жывуць ва Украіне пад абстрэламі, а таксама наведаць месцы памяці беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ў вайне супраць Расіі.

— Вельмі важны момант — сустрэцца з беларусамі, якія, як і ўкраінцы, жывуць пад бамбёжкамі і вымушаныя пераадольваць шэраг бюракратычных праблем з легалізацыяй. Нашыя валанцёры, нашыя добраахвотнікі таксама знаходзяцца ў вельмі няпэўным стане. І хацелася б наведаць важныя месцы для беларусаў — магілы нашых загінулых герояў, тых, хто загінуў пасля пачатку поўнамаштабнай вайны, і ў 2014 годзе. Мы не павінны забываць, што вайна пачалася не 24 лютага 2022 года, а значна раней.

Адной з галоўных палітычных задач візіту Ціханоўская называе стварэнне пастаянных механізмаў супрацоўніцтва паміж Украінай і беларускімі дэмакратычнымі структурамі.

— Каб выбудаваць больш даверлівую і шчыльную супрацу з украінскім бокам, нам трэба інстытуцыяналізаваць гэтую супрацу. Мы б хацелі, каб была створаная міжведамасная група, якая працавала б менавіта па Беларусі. Спадзяюся, што будзе прызначаны спецпрадстаўнік па Беларусі. Місія дэмакратычных сіл, спадзяюся, увойдзе ў пастаянную працу. І вельмі важна, каб у гэтай супрацы ўдзельнічалі беларускія арганізацыі ва Украіне.

Іменны білет Святланы Ціханоўскай. «Вольны Кіеў — свабодны Мінск» — такі маршрут у ім напісаны

Паводле яе слоў, за апошнія гады паміж часткай беларускіх структур і ўкраінскім бокам назапасілася шмат узаемнага недагаворвання, у тым ліку таму, што людзям проста не хапала асабістай камунікацыі.

— Хочацца еднасці. Я разумею, што ёсць розныя меркаванні, у тым ліку наконт Офіса. Проста людзі мала камунікавалі паміж сабой. Калі ты працуеш ва Украіне, дзе ідзе вайна, дзе людзі жывуць пад бамбёжкамі, часам можа здавацца, што на палітычным узроўні нічога не робіцца. Але гэта не так. І нашая задача — пабачыць і пачуць адзін аднаго. Бо пакуль ты не абдымеш чалавека, не пабачыш яго, не адчуеш — гэта таксама можа перашкаджаць больш шчыльнай камунікацыі.

У графіку Ціханоўскай — таксама сустрэчы з беларускімі ваярамі, у тым ліку з прадстаўнікамі палка Каліноўскага.

— З нашымі дзеючымі ваярамі, з палка Кастуся Каліноўскага і іншых падраздзяленняў таксама хачу сустрэцца, каб адчуць іх. Вельмі шчыльны графік у нас на гэты візіт. Але калі першы афіцыйны візіт адбудзецца, то потым ужо можна будзе ездзіць часцей. Мне вельмі хацелася б наведаць і іншыя гарады: Бучу, Харкаў, Адэсу. Дзверы для нас цяпер адчыняюцца. І гэта, канешне, вялікае натхненне для беларусаў у Беларусі таксама.

У цягніку перад адпраўленнем у Кіеў. Святлана размаўляе па відэасувязі

Пра падрыхтоўку візіту Святланы Ціханоўскай яшчэ 22 траўня паведаміў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга, фактычна пацвердзіўшы, што Кіеў гатовы весці дыялог па беларускім пытанні менавіта з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, а не з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. 

Заява Сібігі прагучала на фоне чарговых словаў Лукашэнкі пра гатоўнасць сустрэцца з Зяленскім у Кіеве. Кіеў адрэагаваў даволі жорстка. 

«У нас ёсць з кім размаўляць па ўсіх пытаннях адносна Беларусі», — сказаў кіраўнік украінскага МЗС, анансуючы прыезд Ціханоўскай. 

Дэталі праграмы візіту пакуль не раскрываюцца з меркаванняў бяспекі. 

Апошнія тыдні паміж офісам Ціханоўскай і ўкраінскім кіраўніцтвам адбываўся і публічны кантакт. Пасля масіраваных расійскіх удараў па Кіеве Ціханоўская выказала падтрымку Украіне, а Уладзімір Зяленскі падзякаваў ёй за салідарнасць. 

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай
Ціханоўскую сустрэў на вакзале пасол па асаблівых даручэннях МЗС Украіны Яраслаў Чарнагор. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай.
Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай
Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Для Ціханоўскай гэта будзе першы візіт ва Украіну пасля доўгага перыяду халодных і асцярожных адносінаў паміж Кіевам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Цяпер жа ўкраінскія ўлады ўсё больш адкрыта падкрэсліваюць, што разглядаюць Беларусь як краіну, якая ў будучыні можа вярнуцца ў еўрапейскую прастору. 

Каментары15

  • жаночае купэ
    25.05.2026
    а дзе старэйшы саветнік?
  • Нарэшце!
    25.05.2026
    Ціханоўская, Полк Каліноўская, Джон Коўл - усе нашыя дэмакратычныя сілы разам аб'ядналіся дзеля нашай перамогі!
    Д-А-Л-У-Ч-А-Й-С-Я!
  • Важна
    25.05.2026
    Сваё першае раненне Герой Беларусі Марыя Зайцава атрымала ў Беларусі на пратэстах супраць прамаскоўскага рэжыму Лукашэнкі.
    Абавязкова трэба пра гэта гаварыць у першую чаргу, калі ты прадстаўляеш Беларусь і беларусаў.

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну15

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

VIP-зала, фудкорты і планетарый. Найстарэйшы кінатэатр Магілёва ў стылі канструктывізму закрылі на рэканструкцыю1

Трамп адрэагаваў на стральбу каля Белага дома і зноў нагадаў пра бальную залу2

«Рэальна неадэкваты». Зяленскі пракаментаваў маштабны начны ўдар па Украіне8

Дэпартаванай з Беларусі жыхарцы Гвінеі вярнулі дачку, якую трымалі ў дзіцячым доме ў Менску1

Расія нанесла беспрэцэдэнтны ўдар па Украіне: 90 ракет і 600 дронаў, па Белай Царкве ўдарылі балістычным «Арэшнікам»8

У «Мінск-Свеце» — лавіна скаргаў на абслугоўваючую арганізацыю. Улады пагражаюць памяняць яе1

Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»7

Памёр бубнач Андрэй Філатаў — музыка рок-гуртоў «Сузор’е», Mojo Blues, «Крама»

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенага фаната Тамаза Піпіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну15

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць