БЕЛ Ł РУС

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

25.05.2026 / 15:10

Nashaniva.com

У ноч на 24 мая было два запускі «Арэшніка». Адзін ударыў па гаражным кааператыве ў Белай Царкве пад Кіевам. Іншы, меркавана, трапіў па акупаванай тэрыторыі на поўнач ад Данецка.

Відэа зафіксавала адна з данецкіх камер назірання.

КіберБарошна правялі геалакацыю і пацвердзілі пункт здымкі: гэта раён гіпермаркета «Ашан» і недабудаванага ГЦ Rose Park на кальцавой дарозе паміж Данецкам і Макееўкай.

Дакладнае месца трапляння «Арэшніка» па гэтых кадрах вызначыць немагчыма.

Якой была мэта «Арэшніка» і чаму ён трапіў па акупаванай тэрыторыі, таксама невядома. Ад Данецка да лініі фронту каля 50 км. Ці цалкам «Арэшнік» збіўся з курсу, ці адхіліўся ад мэты толькі на некалькі кіламетраў — пакуль гэта толькі здагадкі, патрэбна больш інфармацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула