БЕЛ Ł РУС

МАРГ прызнала неэтычнай рэкламу шаўрмы: «абясцэньвае жыццё жывой істоты»

25.05.2026 / 15:32

Nashaniva.com

Малюнак з выявай курыцы і нажа, а таксама словамі пра жыццёвае прызначэнне кураняці МАРГ запатрабавала прыбраць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынесла прадпісанне ТАА «АрніваБел» за распаўсюд неналежнай вонкавай рэкламы аб'екта грамадскага харчавання «Шаўрма».

На рэкламным плакаце ў Мінску былі змешчаны выява курыцы і нажа, а таксама слоган: «Ён вылупіўся не для жыцця, а для ідэальнай шаўрмы».

«Рэклама парушае агульнапрынятыя нормы маралі, бо абясцэньвае жыццё жывой істоты, парушаючы прынцыпы гуманнасці, і ў сілу патрабаванняў заканадаўства аб рэкламе з'яўляецца неэтычнай», — рэзюмаваў МАРГ.

Ведамства загадала ліквідаваць парушэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула