БЕЛ Ł РУС

Беларускі гурт атрымаў спецыяльны прыз польскага фестывалю

25.05.2026 / 16:41

Nashaniva.com

Беларускі мужчынскі гурт «Касары» выйшаў у фінал фестывалю фальклорнай музыкі Nowa Tradycja ў Варшаве. Калектыў адзначылі спецыяльным прызам Jedynka, піша Most.

Гурт «Касары» на фестывалі Nowa Tradycja. Фота: Most

Гурт «Касары» быў створаны ў 2023 годзе ў Варшаве па ініцыятыве беларускага музыкі і даследчыка традыцыйнай культуры Сяржука Доўгушава. Калектыў займаецца адраджэннем традыцый беларускіх мужчынскіх спеваў. Рэпертуар гурта складзены з касарскіх, жаўнерскіх, рэкруцкіх і лірычных песень беларускай народнай музычнай спадчыны.

Спецыяльна для выступу на фестывалі калектыў уразнастаіў аранжыроўкі рэкруцкіх і бяседных песень электронным складнікам, дзякуючы чаму яны загучалі яшчэ больш атмасферна. Варшаўская публіка вельмі цёпла сустрэла беларускіх музыкаў.

Разам з беларусамі ў фінальны дзень конкурсу, 22 мая, на сцэне фестывалю выступілі гурт Piąty Żywioł, які працуе на стыку фолку і джазу, мінімалістычна-авангардны дуэт Braty, калектыў Etersoul з імправізацыйным этна-джазавым спалучэннем кларнета і электрагітары, а таксама Павел Плоскань, у руках якога колавая ліра набыла ўзнёслае прагрэсіўна-псіхадэлічнае гучанне.

Паводле вынікаў конкурсу гурт «Касары» адзначаны спецыяльным прызам Jedynka. Гран-пры фестывалю атрымала польская мультыінструменталістка Караліна Матушкевіч.

Чытайце таксама:

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны

Выйшаў зборнік беларускіх калыханак

У Варшаве адкрылі яшчэ адзін шэлтар для палітвязняў — грошы сабралі за некалькі дзён

Каментары да артыкула