БЕЛ Ł РУС

У Дзяржынскім раёне нашэсце даўганосікаў. «У дом ні зайсці, ні выйсці!»

25.05.2026 / 18:42

Nashaniva.com

Цёплае надвор'е згуляла з жыхарамі некалькіх вёсак Дзяржынскага раёна злыя жарты. Іх участкі масава атакавалі жукі-даўганосікі. Адна з карыстальніц тыктока расказала, што праблема закранула населеныя пункты Дабрынёва, Рэчкі і Скварцы, піша Tochka.by.

Скрыншот з відэа

«Вось так пачынаецца кожная раніца. Ідзеш і збіраеш гэтых жукоў, таму што яны абляпляюць літаральна ўсё — у дом ні зайсці, ні выйсці», — паскардзілася беларуска і прадэманстравала «ўраджай» жукоў і маштабы бяды.

Паводле яе слоў, шкоднікі абляпілі сцены дамоў і палезлі ўсярэдзіну пасля апрацоўкі недалёкіх палёў. Даўганосікі цяпер атакуюць клубніцы, маліны, ажыны і кветкі.

Жанчына адзначае, што крамныя прэпараты супраць жукоў аказаліся малаэфектыўнымі. Улададьнікі ж палёў, адкуль прыйшлі насякомыя, разводзяць рукамі і рэкамендуюць спраўляцца самастойна.

У каментарыях карыстальнікі пісалі рознае: адныя жахаюцца ад маштабаў, іншыя а дзеляцца сваімі метадамі барацьбы з жукамі або раяць завесці курэй.

Жукоў-даўганосікаў у нашых шыротах, дарэчы, некалькі дзясяткаў відаў. Супраць іх выкарыстоўваюць агратэхніку, народныя сродкі (настоі гарчыцы, палыну, пасадку цыбулі і часнаку), біяпрэпараты накшталт «Фітаверма» або хімію («Актара», «Карбафос»), якую прымяняюць да цвіцення або пасля збору ўраджаю.

Чытайце таксама:

«Хрушчы лезуць у вокны і абляпляюць ліхтары». Навукоўцы патлумачылі іх нашэсце

Не чапайце гэтых мух!

У Беларусі з’явіўся небяспечны шкоднік, які нішчыць дрэвы

Каментары да артыкула