БЕЛ Ł РУС

У Полацку хлопчыка моцна ўдарыла токам

25.05.2026 / 18:48

Nashaniva.com

У Полацку 12‑гадовы падлетак атрымаў электратраўму на тэрыторыі трансфарматарнай падстанцыі, паведаміў Следчы камітэт. Інцыдэнт адбыўся днём 24 мая.

Фота: Следчы камітэт

Чацвёра падлеткаў знаходзіліся каля аб’екта электразабеспячэння. У нейкі момант адзін з іх залез на электрычныя ўстаноўкі, якія знаходзяцца пад напружаннем. Калі ён спускаўся, то дакрануўся да провада і атрымаў удар токам.

Хлопчыка тэрмінова шпіталізавалі, яму аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу.

У Следчым камітэце нагадалі, што аб’екты электрасетак вельмі небяспечныя. Падыходзіць да іх, дакранацца да правадоў або лезці за агароджу строга забаронена, бо гэта можа прывесці да цяжкіх траўмаў або гібелі.

Бацькоў заклікаюць тлумачыць дзецям правілы бяспекі і не дапускаць іх знаходжання каля падстанцый, ліній электраперадачы і іншых падобных аб’ектаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула