БЕЛ Ł РУС

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР

25.05.2026 / 21:56

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга пасля сённяшняй сустрэчы ў Кіеве са Святланай Ціханоўскай паведаміў пра яе вынікі ў сваім афіцыйным акаўнце ў сацсетцы X і зрабіў пры гэтым некалькі важных заяў.

Андрэй Сібіга і Святлана Ціханоўская. Фота: МЗС Украіны

Святлану Ціханоўскую Андрэй Сібіга называе «лідаркай беларускіх дэмакратычных сіл». Пры гэтым ён падкрэслівае:

«Украіна выразна адрознівае рэжым Лукашэнкі, які ўцягнуў Беларусь у расійскую вайну, і беларускі народ, які заслугоўвае свабоды. […] 

Гледзячы ў будучыню, мы бачым свабодную, дэмакратычную Беларусь, якая далучыцца да Люблінскага трохкутніка разам з Украінай, Польшчай і Літвой».

Таксама украінскі міністр выказаў ад імя Украіны глыбокую ўдзячнасць беларускім добраахвотнікам, «больш за 90 з якіх аддалі свае жыцці, змагаючыся разам з украінцамі супраць расійскага імперыялізму».

«Беспакараных не будзе: рэжым Лукашэнкі нясе поўную сумесную адказнасць за агрэсію супраць Украіны. Мы абмеркавалі сумесныя намаганні па зборы доказаў для Спецыяльнага трыбунала ў Гаазе, а таксама прыцягненне рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць украінскіх дзяцей.

Акрамя таго, я атрымаў ад нашых беларускіх гасцей новы пакет санкцыйных прапаноў, якія збіраюся вынесці на ўзровень ЕС.

Нашы нацыі таксама актывізуюць супрацоўніцтва ў гуманітарнай і інфармацыйнай сферах, уключаючы сумесны супраціў русіфікацыі і падтрымку беларускай мовы», — адзначыў Андрэй Сібіга.

«Як кранальны напамін пра нашы глыбокія карані, мы ўручылі нашым гасцям архіўныя дыпламатычныя дакументы Украінскай і Беларускай Народных Рэспублік. Гэтыя запісы даказваюць, што нашы дзяржавы мелі шчыльныя афіцыйныя і чалавечыя сувязі яшчэ да Савецкага Саюза», — адзначыў напрыканцы допісу міністр.

Чытайце таксама:

Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў

Беларус пабачыў, што Ціханоўская ў Кіеве, і звярнуўся з нечаканай просьбай. Яна папрасіла пастукацца ў прыват

На Чарнобыльскай АЭС Святлану Ціханоўскую чакаў не толькі цёплы прыём, але і нечакана прыгожы стол

Рэдакцыя «Гродзенскай праўды» амаль у поўным складзе кінулася ў сацсеткі каментаваць візіт Ціханоўскай у Кіеў

Каментары да артыкула