Ежа2424

На Чарнобыльскай АЭС Святлану Ціханоўскую чакаў не толькі цёплы прыём, але і нечакана прыгожы стол

Ад чырвонай ікры ў шпінатных блінцах да сала з хлебам.

Фота тут і далей: «Наша Ніва»

У межах візіту ва Украіну Святлана Ціханоўская разам з беларускай дэлегацыяй наведалі Чарнобыльскую АЭС. Гасцей на станцыі сустракаў генеральны дырэктар ЧАЭС Сяргей Тараканаў. Ён правёў дэлегацыю па тэрыторыі і шмат расказваў: пра станцыю і найперш пра людзей — тых, хто працаваў тут у 1986-м, хто гадамі займаўся бяспекай аб’екта і хто працягвае працаваць на ЧАЭС ужо падчас вайны.

У яго словах Чарнобыль гучаў як прастора супольнай памяці для беларусаў і ўкраінцаў і месца чалавечай вытрымкі. Асабліва цяпер, калі вайна зноў зрабіла тэму ядзернай бяспекі штодзённым пытаннем. 

Пасля экскурсіі гасцей чакала нечакана ўтульная частка візіту — фуршэт. На белых абрусах — маленькія закускі, брускеты з салам, марынаванай цыбуляй і зернямі гарчыцы. Кавалачкі чорнага хлеба з падсмажаным беконам і агуркамі. Тарталеткі з крэмам і зелянінай, пірожныя з узбітымі вяршкамі, клубніцамі і чарніцамі, двухслаёвыя шакаладна-ванільныя дэсерты ў празрыстых шкляначках.

Асобна прыцягвалі ўвагу маленькія «кіеўскія катлеты» — на драўляных палачках, нібы эскімо. З хрумсткай паніроўкай і маладымі запечанымі бульбінкамі побач.

Асобна ўсе адзначалі сырнікі. Невялікія, пяшчотныя, з лёгкай скарынкай і мяккай тварожнай сярэдзінай, пасыпаныя цукровай пудрай і пададзеныя з ягадамі.

Было і простае сала — на чорным хлебе.

Каментары24

  • Каверда
    25.05.2026
    Вось зараз пралетарый Азвяронак будзе шаленстваваць з гэтых фота
  • ікра
    25.05.2026
    за**ахалі вы сёння сваёй ціханоўскай
  • Усміхаючыся
    25.05.2026
    Такія вось яны, мілыя й добрыя ўкраінцы. Заўжды, абавязкова будуць частаваць напоўніцу, не гледзячы на праблемы

Цяпер чытаюць

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»7

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска, якая знікла ў Швейцарыі, выйшла на сувязь

У Беларусі хочуць перанесці тэрміны падачы дэкларацый і аплаты падаткаў

Супрацоўнікі дыпмісій ЕС ушанавалі памяць расстраляных у Курапатах5

У Мінску не засталося ніводнага раёна, дзе сярэдні кошт квадрата жылля быў бы менш за $20001

Ксяндза Завальнюка сустрэлі на вуліцы. Ён расказаў, у чым сэнс жыцця6

Пентагон заклікаў краіны Балтыі змякчыць рыторыку адносна Расіі10

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам13

На аўтабане ў Германіі ў беларускай фуры лопнула шына — пашкоджаны 12 аўтамабіляў

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец156

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»7

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць