БЕЛ Ł РУС

Нацбанк выпусціў манеты пра дружбу народаў

25.05.2026 / 22:51

Nashaniva.com

Нацыянальны банк Беларусі выпусціў памятныя манеты, прысвечаныя XV Рэспубліканскаму фестывалю нацыянальных культур. Продаж пачнецца 26 мая.

Гэтыя манеты паводле задумы маюць сімвалізаваць ідэю шматнацыянальнасці і культурнай разнастайнасці краіны. На аверсе (пярэднім баку) размешчаныя дзяржаўны герб Беларусі і надпіс «Рэспубліка Беларусь», а ў цэнтры — выява дзяўчыны ў нацыянальным строі, што таксама адсылае да Года беларускай жанчыны. На срэбнай манеце ўнізе пазначаная проба металу.

На рэверсе (адваротным баку) адлюстраваныя элементы культур розных народаў, якія жывуць у Беларусі: арнаменты, сімвалы, літары. Назвы нацыянальнасцяў размешчаныя па коле.

Выпушчаныя два віды манет:

Абедзве манеты выкананыя ў якасці «анцыркулейтэд» (калекцыйнае выкананне), прычым срэбная мае дадаткова пазалоту.

Купіць іх можна будзе ў касах Нацбанка. Кошт складзе каля 70 рублёў за медна-нікелевую манету і каля 590 рублёў за срэбную. Пры гэтым яны з’яўляюцца законным плацежным сродкам і могуць выкарыстоўвацца для разлікаў у Беларусі.

Чытайце таксама:

Нацбанк выпускае манеты «Нясвіж. 800 гадоў»

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Нацбанк пачынае прадаваць манеты з шэрай варонай

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў

Каментары да артыкула