Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў
Манета важыць паўтара кілаграма.

У касы Нацыянальнага банка заўтра, 23 красавіка, у продаж паступяць сярэбраныя памятныя манеты «Кітайскі каляндар».
Манеты маюць нестандартную дванаццацікутную форму.
Таксама ад звычайных іх адрозніваюць іншыя характарыстыкі:
— намінал — 1 000 рублёў;
— вага — 1,5 кг;
— дыяметр — 160 мм;
— тыраж — 500 штук.
Кошт адной манеты — 23 тысячы рублёў.
Набыць манеты можна будзе па адрасе: г. Мінск, вул. Талстога, 6.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары