Лаўроў паведаміў Рубіа пра намер расійскай арміі наносіць масаваныя ўдары па Кіеве
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў пагаварыў па тэлефоне з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа, паведамілі ў расійскім МЗС.
Сяргей Лаўроў. Фота: Maxim Shemetov / Pool Photo via AP
Як паведамляецца, Лаўроў «афіцыйна давёў да амерыканскага боку» інфармацыю пра тое, што расійскія вайскоўцы «прыступаюць да сістэмных і паслядоўных удараў па размешчаных у Кіеве аб'ектах, якія выкарыстоўваюцца для патрэб УСУ, і па цэнтрах прыняцця адпаведных рашэнняў».
Акрамя таго, Лаўроў нагадаў Рубіа пра дасягнутыя «на вышэйшым узроўні» «дамоўленасці ў Анкорыджы» і абвінаваціў Еўропу і Украіну ў падрыве гэтых дамоўленасцяў.
Раней 25 мая Міністэрства замежных спраў Расіі прыгразіла новымі ўдарамі па Кіеве. Сцвярджаецца, што расійская армію «прыступае да паслядоўнага нанясення сістэмных удараў» па прадпрыемствах украінскага ВПК у Кіеве. У МЗС таксама заявілі, што ўдары будуць наносіцца па «цэнтрах прыняцця рашэнняў» і камандных пунктах.
Расійскія ўлады звязалі гэта з ударам па Старабельску ў падкантрольнай Расіі частцы Луганскай вобласці, нанесеным у ноч на 22 мая. У МЗС заявілі, што гэта атака нібыта «перапоўніла чашу цярпення».