У ноч на 24 мая было два запускі «Арэшніка». Адзін ударыў па гаражным кааператыве ў Белай Царкве пад Кіевам. Іншы, меркавана, трапіў па акупаванай тэрыторыі на поўнач ад Данецка.

Відэа зафіксавала адна з данецкіх камер назірання.
КіберБарошна правялі геалакацыю і пацвердзілі пункт здымкі: гэта раён гіпермаркета «Ашан» і недабудаванага ГЦ Rose Park на кальцавой дарозе паміж Данецкам і Макееўкай.
Дакладнае месца трапляння «Арэшніка» па гэтых кадрах вызначыць немагчыма.
Якой была мэта «Арэшніка» і чаму ён трапіў па акупаванай тэрыторыі, таксама невядома. Ад Данецка да лініі фронту каля 50 км. Ці цалкам «Арэшнік» збіўся з курсу, ці адхіліўся ад мэты толькі на некалькі кіламетраў — пакуль гэта толькі здагадкі, патрэбна больш інфармацыі.
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары