БЕЛ Ł РУС

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША

26.05.2026 / 07:26

Nashaniva.com

Уночы 26 мая войска ЗША нанеслі ўдары па двух катарах КВІР і ракетных устаноўках Ірана.

Фота: magnific.com

Пакуль ЗША працягваюць свае «ваенныя авантуры» на Блізкім Усходзе і паблізу Ірана, пра пагадненне не можа быць і гаворкі, напісаў у сацсетцы X афіцыйны прадстаўнік цэнтральнага аператыўнага штаба «Хатам аль-Анбія» Узброеных сіл Ірана Эбрагім Зольфагары пасля ўдараў ЗША па поўдні Ірана.

«Урад ЗША неаднаразова дэманстраваў, што разумее толькі мову сілы. Рыхтуйцеся да нафты па $200 за бараль», — напісаў ён.

Уночы 26 мая войска ЗША нанесла ўдары па двух катарах Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР), а таксама па зенітна-ракетнай устаноўцы Ірана ў порце Бандар-Абас.

У ЗША паведамілі, што катары мінавалі Армузскі праліў, а ЗРК была нацэлена на амерыканскія самалёты. Удары ЗША назвалі «абарончымі» і заявілі, што рэжым спынення агню працягвае дзейнічаць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула