БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Ірана распарадзіўся вярнуць доступ да інтэрнэту пасля трохмесячнага адключэння

26.05.2026 / 08:59

Nashaniva.com

Указ Пезешкіяна будзе выкананы цягам найбліжэйшых сутак.

Масуд Пезешкіян. Фота: Iranian Presidency / Anadolu via Getty Images

Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян даручыў Міністэрству сувязі Ісламскай Рэспублікі вярнуць доступ да міжнароднага інтэрнэту ў краіне, паведамілі агенцтвы Fars і Tasnim.

Кіраўнік апарату іранскага ўрада Алі Ахмаднія пацвердзіў гэта, адзначыўшы, што за аднаўленне інтэрнэту на пасяджэнні 25 мая прагаласавалі ўсе члены кабінета міністраў. Як піша ISNA, указ Пезешкіяна будзе выкананы цягам найбліжэйшых сутак.

Паводле даных маніторынгавага праекта NetBlocks, на 25 мая інтэрнэт у Іране адсутнічаў 87 дзён. Гэта самае працяглае агульнанацыянальнае адключэнне інтэрнэту за ўсю гісторыю назіранняў у любой краіне, адзначаў праект.

Доступ да глабальнай сеткі ў Іране знік у першы дзень вайны з ЗША і Ізраілем, якая пачалася 28 лютага. Пры гэтым яшчэ да ваенных дзеянняў у краіне адключалі інтэрнэт. Падставай для гэтага сталі масавыя акцыі пратэсту з-за пагаршэння эканамічнай сітуацыі.

Чытайце таксама:

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

ЗША і Іран дамовіліся аб адкрыцці Армузскага праліва

Каментары да артыкула