БЕЛ Ł РУС

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны

26.05.2026 / 09:09

Nashaniva.com

Альфа-Банк і брэнд Jattis прадставілі сумесны прадукт — марозіва RED. Яно ўжо з’явілася ў крамах.

Кіраўніца аддзела маркетынгу СТАА «Інгман марожанае» Іна Курзенкава расказала, што гэта першая ў Беларусі калабарацыя фінтэху і брэнда марожанага. Паводле яе слоў, смак у новага прадукту незвычайны і спалучае ў сабе маліну і перац чылі, піша Myfin.

Дырэктарка па маркетынгу і рэкламе Альфа-Банка Наталля Суворава падзякавала камандзе Jattis за смеласць, адзначыўшы, што не кожны вытворца марозіва адважыцца на калабарацыю з банкам.

Марожанае RED ужо можна знайсці ў крамах сетак «Суседзі», Fixprice, «Грын» і «Карона».

СТАА «Інгман марожанае» — гэта буйны беларускі вытворца малочных прадуктаў і марожанага, адным з асноўных брэндаў якога і з’яўляецца Jattis. Прадпрыемства размешчана ў Гомелі і першапачаткова было звязана з фінскім канцэрнам Ingman Ice Cream.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула