БЕЛ Ł РУС

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро

26.05.2026 / 11:03

Nashaniva.com

У жыхара Баранавічаў быў кепскі настрой, а яна не ведала рускай мовы. 

Інцыдэнт адбыўся ў падземным пераходзе станцыі метро «Інстытут культуры», дзе замежніца чакала сваю прыяцельку. Да яе падышоў нецвярозы мужчына і пачаў нешта пытацца. Дзяўчына адказала на французскай мове — ні рускай, ні беларускай яна не валодала, пішуць «Мінск-Навіны». 

Дзяўчына збіралася сысці, аднак у гэты момант атрымала ўдар у спіну. Пасля гэтага мужчына схапіў яе за руку і ўдарыў у жывот.

Аказалася, што нападнік — 46‑гадовы жыхар Баранавічаў, які працуе кіроўцам пагрузчыка. Яго затрымалі. У судзе мужчына патлумачыў свае дзеянні кепскім настроем: ён прыехаў у Мінск купіць аўтамабіль, але па дарозе згубіў мабільны тэлефон.

За хуліганства суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе аднаго месяца арышту. Акрамя таго, мужчыну прызначылі прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула