БЕЛ Ł РУС

У Гомелі байкер так тармазіў на чырвонае святло, што катапультаваўся з матацыкла ВІДЭА

26.05.2026 / 11:42

Nashaniva.com

У Гомелі ў мінулую нядзелю, 24 мая, на праспекце Леніна адбылося ДТЗ з удзелам матацыкліста, жахлівае відэа якога апублікавала ДАІ.

Паводле інфармацыі ДАІ, 31‑гадовы кіроўца матацыкла Honda рухаўся з боку вуліцы Карповіча. Мужчына няправільна выбраў хуткасць і не ўлічыў дыстанцыю да транспарту наперадзе.

Калі на скрыжаванні загарэлася чырвонае святло, байкер пачаў экстрана тармазіць. У гэты момант матацыкл рэзка скінуў свайго гаспадара, і паляцеў асобна, а сам кіроўца куляючыся пакаціўся праз усё скрыжаванне па асфальце.

Кіроўцу даставілі ў бальніцу, аднак фінал гісторыі аказаўся максімальна шчаслівым для такіх кадраў — сур'ёзных траўмаў мужчына змог пазбегнуць і яго ўжо адпусцілі дадому на амбулаторнае лячэнне, піша «Гомельская праўда».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула