БЕЛ Ł РУС

Амерыканская баскетбалістка Доніка Косбі пакінула мінскі клуб пасля агляду на мяжы і допыту

26.05.2026 / 13:13

Nashaniva.com

Выпадак здарыўся ў канцы 2024 года.

Фота: інстаграм Донікі Косбі

Амерыканская баскетбалістка Доніка Косбі, якая выступала за мінскі клуб «Гарызонт», разарвала з ім кантракт пасля агляду на мяжы і ператрусу. Цяпер яна знаходзіцца ў вышуку, піша «Медыязона».

Прозвішча Донікі выданне знайшло ў расійскай базе вышуку, аднак у картцы не пазначана, у якой краіне на яе завялі крымінальную справу — у Расіі ці Беларусі, і паводле якога артыкула. Самой спартсменцы абставіны справы таксама невядомыя.

У 2025 годзе яна завяршыла гульнявую кар’еру і цяпер працуе памочніцай галоўнага трэнера жаночай баскетбольнай каманды ў кам’юніці-каледжы Місісіпі Галф-Кост.

Паводле слоў Косбі, у 2024 годзе яна вярталася ў Беларусь пасля каляднага адпачынку, і на мяжы ў яе канфіскавалі заплечнік «для нейкіх тэстаў ці нешта такое». Спартсменку тады ўсё ж упусцілі ў Беларусь, але праз тры тыдні выклікалі на апытанне, пасля якога яна пакінула краіну.

«Да мяне ставіліся як да злачынцы ці нешта такое, калі я перасякала мяжу. Шукалі хоць якую-небудзь прычыну, каб мяне арыштаваць, таму я не здзіўленая», — расказала баскетбалістка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула